Новости проекта
Перенос и удаление уроков
Внесение изменений в личные данные
Голосование
Как Вам новый сайт?
Всего 164 человека

Ліга дзяўчат

Дата: 24 апреля в 16:25, Обновлено 17 мая в 10:58

#WOOOOW!


       Беларуская федэрацыя футбола пры тэхнічнай і фінансавай падтрымцы ФІФА ўпершыню на тэрыторыі Беларусі запускае футбольную лігу для паненак, узрост якіх не перавышае 13 год. 
      У дэбютным сезоне ў «Футбольнай лізе дзяўчат» згуляе 60 калектываў з усёй Беларусі. Удзел у спаборніцтвах прымуць не толькі каманды ад ДзЮСШ ці іншых спецыялізаваных вучэбна-спартыўных устаноў, але і прадстаўніцы звычайных агульнаадукацыйных школ ці фізкультурна-спартыўных клубаў пры выканкамах. 
      Каманды падзелены на восем зон па тэрытарыяльным прынцыпе. Пры падзеле ўлічвалася два фактары: каб у кожнай групе была прыблізна аднолькавая колькасць калектываў і каб усе яны знаходзіліся на зручнай адлегласці адзін ад аднаго. 
     Сістэма наступная: каманды ў красавіку-траўні з’язджаюцца ў адно месца і гуляюць між сабой па двухкругавой сістэме. Пераможцы васьмі рэгіянальных зон выходзяць на рэспубліканскі этап і ў пачатку чэрвеня прыязджаюць у Мінск, дзе ў матчах па алімпійскай сістэме вызначаць лепшую каманду краіны. 
       Важна падкрэсліць, што ліга будзе нацыянальна-арыентаванай. Кожны дывізіён будзе названы ў гонар выбітнай беларускі — Уршулі Радзівіл, Саламеі і гэтак далей. 
    Асобна трэба адзначыць дапамогу ФІФА. Адбыліся адмысловыя трэнерскія курсы для спецыялістаў, якія працуюць з удзельніцамі новай лігі. Цягам пяці дзён эксперты міжнароднай федэрацыі павышалі кваліфікацыю трэнераў. 
   Таксама ўсе без выключэння каманды атрымалі па дваццаць мячоў і столькі ж камплектаў гульнёвай формы Adidas: майка, шорты, гетры, буцы і шчыткі. 
   Ліга атрымае хэштэг #WOOOOW — слоган, які не толькі тлумачыць матывацыю дзеянняў, але і яднае ўсе дывізіёны, адлюстроўвае асноўную эмоцыю ад гульні. 
    Акрамя таго, за кожнай тэрытарыяльнай зонай будзе замацаваны спартыўны апякун — футбалістка нацыянальнай зборнай. Прафесійныя спартсменкі будуць падтрымліваць дзяўчынак, запісваць відэазвароты і, галоўнае, нагадваць ім, што самае першаснае ў футболе — атрыманне асалоды. 

Каманда нашай школы гуляе ў дывізіёне СЦЕША

Стэфанія Станюта.

Выбітная актрыса, легенда сцэны, артыстка Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Я. Купалы. Народная артыстка СССР, Народная артыстка БССР. Узнагароджана ордэнамі, медалём Францыска Скарыны. Першая валадальніца прэміі “Крыштальная Паўлінка” (Саюз тэатральных дзеячаў Беларусі) 
Адметныя рысы творчасці Стэфаніі Станюты — шырыня дыяпазону, валоданне разнастайнымі сродкамі сцэнічнай выразнасці, яркі пластычны малюнак роляў, эмацыянальнасць, выразнасць слова, жэста, мімікі, уменне карыстацца іроніяй, гратэскам. У рэпертуары актрысы – больш за 100 тэатральных ролей, болей 70 ролей у кіно.

Адкрыццё рэспубліканскага турніру  г. Смаргонь, 6 красавіка  

«Футбольная ліга дзяўчат». Ніна Траўкіна

За гульнямі нашага дывізіёна і астатніх можна сачыць на сайце woooow.by

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.